Навіны Навіны Руху

Актывіста Руху будуць судзіць за віншаванне мінчукоў з Днём Волі

Актывіста Руху будуць судзіць за віншаванне мінчукоў з Днём Волі

1848 Праглядаў Мінск
Яна Мельнікава, які пад бел-чырвона-белым сцягам віншаваў мінчукоў з 25 Сакавіка, выклікалі ў РУУС Савецкага раёна і скалі там адміністратыўны пратакол.

Актывісту патэлефанавалі з міліцыі 5 красавіка і запрасілі на гутарку. Паводле слоў міліцыянта, на яго дзеянні складзены рапарт і трэба ўдакладніць некаторыя дэталі. Сустрэчу прызначылі на 18 гадзін. Увечары міліцыянты ўжо шукалі Яна ў доме ягоных бацькоў.

У панядзелак Ян Мельнікаў заключыў дамову з адвакатам і разам з ім наведаў РУУС. Там быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 ч. 2 КоАП («арганізацыя і ўдзел у несанкцыяваным пікеце»). Актывіст дадаў запіс у пратаколе, што просіць спыніць справу, паколькі падчас віншавання мінчукоў з Днём Волі не парушаў грамадскі парадак.

Разгляд справы актывіста адбудзецца 10 красавікаў судзе Савецкага раёна горада Мінска (Лагойскі тракт, 3). Пачатак аб 11 гадзіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны