Навіны Навіны Руху

У Бруселі адбываецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

У Бруселі адбываецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

1703 праглядаў Брусэль
Міжнароднае мерапрыемства з удзелам еўрапарламентарыяў, сябраў Еўракамісіі, дыпляматаў, палітолагаў, прадстаўнікоў беларускай апазіцыі праходзіць з ініцыятывы Еўрапейскай народнай партыі, якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце.

У канферэнцыі бярэ ўдзел лідар Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, паведамляе Радыё Свабода.

"Для бальшыні эўрапейцаў, якія клапоцяцца аб незалежнасьці Беларусі, відавочна, што вельмі важным зьяўляецца аднаўленьне дыялёгу. Эўропа выступае за дыялёг, але пры гэтым ніхто ня ставіць пад сумнеў, што яго пачаткам павінна стаць вызваленьне палітвязьняў. Гэта нават не абмяркоўваецца. На канфэрэнцыі будзе абмяркоўвацца і плян мадэрнізацыі для Беларусі. Некаторыя ставяцца да яго скептычна, некаторыя яго хваляць. Асабіста я лічу, што гэта вельмі важная магчымасьць паказаць, якой мае быць Беларусь", – адзначыў Аляксандар Мілінкевіч напярэдадні мерапрыемства.

Сярод тых, хто прадстаўляе Беларусь у Брусэлі таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (ён зробіць даклад пра сітуацыю ў краіне) і дырэктар Эўрапейскага цэнтру трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны