Навіны Беларусь і Свет

Малы памежны рух — рашэнне за малым

Малы памежны рух — рашэнне за малым

2138 Праглядаў Мінск
Пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка заявіў, што ў пытанні арганізацыі малога прымежнага руху «мяч на беларускім баку». Усе прававыя працэдуры з боку Польшчы выкананы ўжо два гады таму.

На пытанні чытачоў "КП" адказалі надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спадар Лешэк Шарэпка і кіраўнік консульскага ўпраўлення амбасады спадар Славамір Зубрыцкі.

– Калі жыхары Брэста змогуць ездзіць у Польшчу без віз?

Л.Ш.:

– Гэта не зможа самастойна вырашыць Польшча, павінна быць агульнае рашэнне ЕС. Наколькі я ведаю, падобнае рашэнне трэба чакаць доўга. Самае блізкае пытанне звязанае з малым памежным рухам, якое спрасціла б для вас падарожжа ў Польшчу. Але тут мяч на беларускім баку, паколькі мы завяршылі ўсе прававыя працэдуры ўжо два гады таму. І чакаем рэакцыю беларускіх уладаў.

– Можа быць, вядуцца перамовы аб тым, каб жыхары Гародні, у якіх шмат сваякоў у Польшчы змогуць ездзіць у Польшчу без візы?

Л.Ш.:

– Малы памежны рух дае такія магчымасці. Калі беларускі бок вырашыцца ратыфікаваць пагадненне, мы, напэўна, вельмі хутка зможам скрануцца з месца і пачнём укараняць працэдуру малога памежнага руху.

– Трохі незразумела: ёсць якія-небудзь тэрміны, у якія беларусы павінны даць які-небудзь адказ?

– Тэрмінаў няма. Мы завяршылі ўсю працэдуры ўжо ў 2010 годзе. І з гэтага часу чакаем адказ беларускага боку. Паводле дамовы мы павінны абмяняцца нотамі. Сваю ноту мы ўжо перадалі.

– А можа жыхарам Гародні таксама падпісаць нейкую просьбу? І адправіць куды-небудзь?

– Я польскі дыпламат і не буду падбухторваць грамадзянаў Беларусі. Вы самі павінны разабрацца са сваімі праблемамі.

З адказамі на іншыя пытанні можна пазнаёміцца тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны