Навіны Навіны Руху

ЕНП заклікала еўрапейскія ўніверсітэты прыняць беларускіх студэнтаў

ЕНП заклікала еўрапейскія ўніверсітэты прыняць беларускіх студэнтаў

3271 прагляд Брусэль
Кіраўнік маючай самую буйную фракцыю ў Еўрапарламенце Еўрапейскай народнай партыі Вільфрыд Мартэнс і лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч абмеркавалі 11 студзеня ў Брусэлі захады, якія могуць быць прынятыя Еўропай у адказ на поствыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі.

«Жудасныя інцыдэнты мінулага месяц нагадалі Еўропе, што ў Беларусі кіруе ўрад-парыя, які выявіў поўную непавагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршынства закона», — заявіў, як паведамляе прэс-служба ЕНП, Мартэнс.

Ён вітаў «ініцыятыву польскіх і літоўскіх універсітэтаў адчыніць свае дзверы для беларускіх студэнтаў у выпадку, калі яны былі выключэння за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня» і заклікаў іншыя еўрапейскія вну далучацца да гэтай ініцыятывы, а Еўракамісію — аказаць дапамогу.

Тэма актуальная, бо ў самы разгар сесіі ўжо пачаліся адлічэнні студэнтаў, якія прыходзяць на залікі ды іспыты пасля таго, як адседзелі тэрмін пасля пратэстаў 19 снежня. Як паведаміла «Белсату» кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей, пад пагрозаю застаюцца каля 40 студэнтаў.

Паводле яе, у Мінску адлічылі трох навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў і трох студэнтаў ВНУ. Фармальная прычына — няздача іспыту або парушэнне дысцыпліны. Між тым, у прыватных размовах выкладчыкі прызнаюцца, што кіраўніцтва навучальнай установы цісне, каб яны не ставілі залікаў і добрых адзнакаў удзельнікам Плошчы.

Адукацыю рэпрэсаваныя навучэнцы працягнуць у любым выпадку, запэўнівае Іна Кулей: «Але нашая галоўная задача цяпер — пазмагацца за тое, каб адлічаных аднавілі на вучобе ў Беларусі, бо большасць з тых, хто трапляе пад рэпрэсіі, — гэта навучэнцы выпускных курсаў, і з’язджаць на вучобу за мяжу для іх — значыць згубіць год-два, бо беларуская праграма навучання адрозніваецца ад еўрапейскай».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны