Навіны Аналітыка

«Лукашэнку выбіраць не выпадае»

«Лукашэнку выбіраць не выпадае»

1696 Праглядаў
Апошнія некалькі дзён ён правёў ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Там зь ім пакуль сустракаліся міністар унутраных спраў у рангу віцэ-прэм’ера і спадчынны прынц.

Палітолягі зьвяртаюць увагу: Аляксандра Лукашэнку дагэтуль не прыняў кіраўнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, прэзыдэнт Халіфа ан-Нахаян.

Выпускнік факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ і Польскай дыпляматычнай акадэміі, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец з гэтай нагоды адзначае:

«Відавочна, роўня кіраўніку дзяржавы — гэта толькі кіраўнік іншай дзяржавы. Нават калі б гэтая сустрэча была кароткая, пратакольная, то яна мелася б адбыцца. Калі ж такой сустрэчы няма, то бачна, што Лукашэнку выбіраць не выпадае. Ён ліхаманкава шукае любыя магчымасьці, каб знайсьці грошы і хоць неяк ажывіць беларускую эканоміку. Таму ён едзе і сустракаецца, з кім толькі ні трапіцца». //Радыё «Свабода»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны