Навіны Навіны Беларусі

Мітынг на Дзень Волі

Мітынг на Дзень Волі

2504 праглядаў Мінск
На акцыі ў парку Дружбы народаў 24 сакавіка міліцыя прапускала ўсіх праз турнікеты, праводзіўся запіс у Рух «За Свабоду», у паветры луналі нацыянальныя сцягі.

Арганізатары стаялі на сцэне і трымалі вялізны бел-чырвона-белы-сцяг. Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч падчас адкрыцця мітынгу павіншаваў удзельнікаў з 95-й гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Слова атрымалі таксама кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у склад аргкамітэта па адзначэнні Дня Волі.

Людзі трымалі партрэты зняволеных за свае палітычныя перакананні, скандавалі «Свабоду палітвязням!», Жыве Беларусь!".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны