Навіны Навіны Беларусі

Святочная акцыя да Дня Волі адбылася нягледзячы на моцны мароз і гурбы снегу

Святочная акцыя да Дня Волі адбылася нягледзячы на моцны мароз і гурбы снегу

3865 Праглядаў Мінск
У шэсці ад кіно «Кастрычнік» да плошчы Бангалор прыняло ўдзел каля паўтары тысячы чалавек.

Раней пачатак шэсця планаваўся ад галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Але Мінгарвыканкам прызначыў іншае месца збору. Частка удзельнікаў акцыі не паспела азнаёміцца з інфармацыяй пра змену месца, таму актывісты Руху "За Свабоду" арганізавалі перанакіраванне людзей да кінатэатра "Кастрычнік". Паколькі міліцыянты прымусілі прыбраць адпаведны стэнд, актывісты Руху дзяжурылі каля ўвахода ў Батанічны сад і паведамлялі зацікаўленым пра новае месца збору.

Над калонай, што расцягнулася уздоўж вуліцы Сурганава, луналі бел-чырвона-белыя і партыйныя сцягі, гучалі беларускія песні, воклічы "Жыве Беларусь!". Кіроўцы віталі ўдзельнікаў шэсця клаксонамі. Прадстаўнікі Руху "За Свабоду" раздавалі ўдзельнікам шэсця бел-чырвона-белыя стужкі, што дапамагло аздобіць калону і стварыць больш святочны настрой.

Каардынатар Руху "За Свабоду" па Мінску Юрась Меляшкевіч арганізаваў збор грошаў на падтрымку сем'яў палітвязняў. Свае ахвяраванні зрабілі каля 50 чалавек. Вёўся таксама запіс у Рух новых сяброў. Запісалася больш за 10 прыхільнікаў.

Мітынг у парку "Дружбы народаў" вёў першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Выступалі прадстаўнікі арганізацый, якія ўвайшлі у аргкамітэт. Ад Руху прамаўляў намеснік старшыні Алесь Лагвінец.

Збор удзельнікаў каля кіно "Кастрычнік"

Пачатак калоны на вуліцы Сурганава

 

Грошы, сабраныя для сем'яў палітвязняў

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны