Навіны Навіны Руху

Павел Севярынец на волі вернецца ў палітыку

Павел Севярынец на волі вернецца ў палітыку

2686 Праглядаў Пружаны Куплін
Напярэдадні Дня Волі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч наведалі палітзняволенага Паўла Севярынца.

Яны прывезлі ў Куплін, што ў Пружанскім раёне, дзе адбывае пакаранне на «хіміі» за Плошчу-2010 сустаршыняя аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», прадукты і паштоўкі з паперай для перапіскі.

«Настрой у Паўла бадзёры. На волі збіраецца працягваць актыўную грамадскую і палітычную дзейнасць. Дарэчы, у зняволенні Павел абсалютна абазнаны у палітычнай сітуацыі, у тым ліку ў міжнародных кантактах Беларусі. Ведае, што адбываецца ўнутры апазіцыі. І ён скіраваны на супрацу ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў», — распавёў пра сустрэчу з Паўлам Севярынцам Юрась Губарэвіч.

Сваімі ўражаннямі ў інтэрв’ю Pyx.by падзяліўся і Аляксандр Мілінкевіч:

«Я глядзеў на маладых — Паўла, Юрася, Аляксея — і думаў, што гэтыя былыя маладафронтаўцы — разумныя, адказныя і ўжо дасведчаныя палітыкі. Слухаў і разумеў, што надыходзіць іх час: яны маюць зрабіць тое, што не заўсёды атрымоўвалася ў нас. І быў шчаслівы, што ёсць каму перадаць эстафетную палачку. Перамогі Вам, хлопцы!»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны