Навіны Навіны Руху

Віцебшчына адзначае 150-я ўгодкі паўстання Каліноўскага

Віцебшчына адзначае 150-я ўгодкі паўстання Каліноўскага

2490 Праглядаў Віцебск
Адбыліся імпрэзы ў Віцебску і Оршы, рыхтуецца паездка па мясцінах паўстанцаў, тэматычныя сустрэчы і канферэнцыі.

Пра гэта паведаміў каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў. «Праграма адзначэння Году Кадіноўскага распрацавана віцебскай арганізацыяй Руху „За Свабоду“ і рэалізуецца сумесна з усімі дэмакратычнымі арганізацыямі вобласці», — адзначае спадар Хрыстафор.

Так, 14 сакавіка ў віцебскім Еўрапейскім клубе прайшла нацыянальная дыктоўка. Чытаўся «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

19 сакавіка прайшла сустрэча з рэжысёрам спектакля «Кастусь Каліноўскі» Валерыем Мазынскім. Падчас импрэзы былі ўзнагарожжаны 16 удзельнікаў дыктоўкі, што адбылася пяць дзён таму. Другое і трэцяе месца падзялілі Алесь Кузняцоў і Сяргей Каваленка. Гран пры атрымала Таццяна Севярынец.

20 сакавіка адбылася сустрэча ў Оршы, прысвечаная паўстанню 1863 года. Краязнаўца Юры Копцік распавядаў пра тое, як развівалася паўстанне пад кіраўніцтвам Ігната Будзіловіча, які паходзіць з земляў Лёзненскага раёна. Сярод прысутных правялі віктарыну на гістарычную тэматыку.

Заўтра, 23 сакавіка запланавана вялікая вандроўка па мясцінах, дзе адбываліся падзеі 1863 года. У паездцы прымуць удзел дзясяткі актывістаў з усей Віцебшчыны.

Паводле Хрыстафора Жаляпава, на працягу года пройдзе шэраг сустрэчаў, канферэнцый і паездак на месцы баёў і да могілак паўстанцаў.

Праграма адзначэння Году Каліноўскага завяршыцца выпускам часопіса, ў якім будуць сабраныя ўсе матэрыялы, звязаныя з асобамі і падзеямі паўстання на Віцебшчыне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны