Навіны Навіны Руху

Фотавыстава «Сейбіты Беларушчыны» адкрылася ў Мінску

Фотавыстава «Сейбіты Беларушчыны» адкрылася ў Мінску

3041 прагляд Мінск
Экспазіцыю, што месіцца ў офісе Руху «За Свабоду», складаюць фотапартрэты выбітных дзеячаў беларускай навукі, культуры і мастацтва, зробленыя у 2006 — 2012 гадах.

Аўтары фотаздымкаў — Эла Дзвінская, Кастусь Гарэцкі, Арцём Лява.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ўвечары 20 сакавіка. На вернісажы прысутнічалі бацькі студэнтаў, што навучаюцца па праграме Каліноўскага, а таксама ганаровыя госці, сярод якіх быў мастак Мікола Купава, бард Алесь Камоцкі, журналіст Аляксандр Тамковіч.

У конкурсе на лепшую гісторыю, звязаную з асобай з фотапартрэта, узялі ўдзел Алесь Таўстыка, Зміцер Саўка ды іншыя госці.

Алесь Камоцкі падарыў прысутным паўнавартасны канцэрт аўтарскай песні.

Выстава фатаграфій, арганізаваная Рухам «За Свабоду» і камітэтам «Салідарнасць», будзе працаваць па адрасе: пр.Незалежнасці, 80-73. Уваход вольны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны