Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч выступіць у Еўрапарламенце

Мілінкевіч выступіць у Еўрапарламенце

2971 прагляд
12 студзеня ў Еўрапарламенце пройдзе спецыяльнае пасяджэнне па Беларусі. На ім абмяркуюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Апрача таго, будуць разгледжаныя мажлівыя захады ў якасці рэакцыі ЕС на брутальны разгон пратэстнай дэманстрацыі пасля галасавання на Плошчы Незалежнасці ў Мінску, а таксама далейшыя рэпрэсіі супраць апазіцыі і незалежных СМІ.

«Мы абмяркуем нашы ідэі і прапановы, як дапамагчы беларускаму народу ў гэтыя вельмі цяжкія для яго часы. Мы заўжды на баку людзей. Сёння мы стаім на баку беларускага народу», — так анансаваў пасяджэнне па беларускім пытанні старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк.

Удзел у ім возьме і беларуская дэлегацыя, якую складуць палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сваякі цяперашніх палітзняволеных, якімі сталі шэраг экс-кандыдатаў у прэзідэнты.

Два прадстаўнікі Беларусі выступяць у Еўрапарламенце з прамовамі. Гэта — лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і Андрэй Аляксандраў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, які прадставіць пазіцыю Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняга партнёрства».

Напярэдадні паездкі Мілінкевіч правёў кансультацыі і ўзгадніў пазіцыі з удзельнікамі Нацплатформы, паведаміў дарадца палітыка Алесь Лагвінец.

Як стала вядома Pyх.by, таксама па беларускай праблеме выступяць еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле, кіраўнік місіі БДІПЧ/АБСЕ на выбарах прэзідэнта ў нашай краіне Герт Арэнс, намеснік міністра замежных справаў Літвы, што старшынствуе цяпер ў АБСЕ, Эвальдас Ігнатавічус.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны