Навіны Аналітыка

Улады гатовыя вызваліць палітзняволеных, але не за так

Улады гатовыя вызваліць палітзняволеных, але не за так

1759 Праглядаў Мінск
Але калі б еўрадэпутат Юстас Палецкіс запатрабаваў з імі сустрэчы, то яго проста не пусцілі б у краіну.

"...Можна казаць пра сігнал з беларускага боку: тое, што дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса пускаюць наведаць нашу краіну, азначае, што беларускі бок схільны да аднаўлення кантактаў з Бруселем", – дзеліцца сваімі развагамі з карэспандэнтам Еўрарадыё палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

"Але забарона на кантакты на вышэйшым узроўні паміж прадстаўнікамі ЕС і Беларусі як была, так і застаецца", – дадае лідар "Справядлівага свету" Сяргей Калякін.

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс прыехаў у Беларусь 18 сакавіка. Палітык збірае інфармацыю для свайго даклада "аб стане спраў у адносінах паміж ЕС і Беларуссю".

Людзі абазнаныя ўбачылі за гэтым візітам нашмат больш. Да прыкладу, палічылі яго сведчаннем адмены забароны на кантакты паміж вышэйшым кіраўніцтвам ЕС і нашай краіны.

"Задача Палецкіса – ацаніць сітуацыю, наколькі магчыма рэалізацыя лініі ЕС на супрацоўніцтва, ці адбываюцца нейкія пазітыўныя змены, ці магчымыя яны. Каб прапанаваць далейшы шлях узаемадзеяння", – упэўнівае Еўрарадыё лідар "Справядлівага свету" Сяргей Калякін. Ён сустракаўся з еўрапалітыкам у першы дзень візіту ў Мінск.

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, пытанне палітвязняў Палецкіс узнімаў падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной. Менавіта ў сваім патрабаванні вызвалення палітзняволеных ЕС будзе паслядоўны. А што сам дакладчык з імі не сустракаецца…

Дзяніс Мельянцоў: "…калі б ён ставіў патрабаванне аб сустрэчы з палітычнымі зняволенымі, то яго проста ў краіну не пусцілі б".

Афіцыйны Мінск маральна гатовы вызваліць палітзняволеных, гаворыць Мельянцоў. Іншая справа – ЕС…

Дзяніс Мельянцоў: "Мінск хацеў бы пэўных гарантый: што пасля гэтага яму будзе нейкі бонус. І Еўрасаюз пакуль не гатовы казаць пра нейкія гарантыі, нейкія бонусы. Вакол гэтага зараз ідуць размовы, што зацягвае перыяд пазітыўных меседжаў".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны