Навіны Аналітыка

"Выпадаючы з Усходняга Партнёрства, мы губляем шанцы знізіць залежнасць ад Расіі"

"Выпадаючы з Усходняга Партнёрства, мы губляем шанцы знізіць залежнасць ад Расіі"

1640 Праглядаў
У чым выгада ад удзелу ва Усходнім Партнёрстве для Беларусі? Якую ролю ва ўзаемаадносінах з ЕС адыгрывае Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці?

Нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства ад Беларусі Яраслаў Бекіш падзяліўся сваімі поглядамі на гэты конт.

Ён адзначыў такі значны фактар, як жорсткая залежнасць Беларусі ад Расіі: "Што мы губляем пры гэтым? Па-першае, мы губляем прагрэсіўную перспектыву, таму што Расія не зацікаўлена ў мадэрнізацыі Беларусі, у любой мадэрнізацыі, ні ў палітычнай, ні ў эканамічнай, ні ў тэхналагiчнай. Расію цікавіць Беларусь як рынак збыту, як буферная геапалітычная зона... Ні пра якую мадэрнізацыю тут гаворка не ідзе. Расія кроўна зацікаўлена ў тым, каб Беларусь заставалася ресурсазалежнай і наогул залежнай. Няма ніводной сумеснай беларуска-расійскай праграмы дзеля развіцця і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій або аднаўляльнай энергетыкі, ані разу такога не было. Мы павінны залежаць ад Расіі ў галіне газу, нафты, а цяпер яшчэ і ўрану. Гэта адносіны наркагандляра з нарказалежным кліентам. Выпадаючы з Усходняга Партнёрства, мы губляем шанцы знізіць ўзровень гэтай залежнасці, правесці мадэрнізацыю адміністрацыйную, тэхнічную, палітычную... Вось тое, што прапануе нам ініцыятыва Усходняга Партнёрства і Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі, вось тое, ад чаго мы адмаўляемся як незалежная краіна".

Па-другое, "мы разрываем адносіны з ЕС. Па сутнасці, Усходняе партнёрства і Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі - гэта для Беларусі адзіныя афіцыйныя лініі ўзаемаадносінаў з ЕС. Ёсць, вядома, усялякія перамовы без гальштукаў, гандлёвыя пагадненні, але палітычных праграм не існуе. І калі мы губляем гэтую магчымасць, то мы фактычна губляем ўзаемадзеянне з ЕС. У нас застаюцца ўзаемаадносіны з краінамі-сябрамі, але з ЕС іх не будзе. ЕС - гэта наддзяржаўныя палітычнае ўтварэнне па сваёй прыродзе".

"Нацыянальная платформа ў гэтым сэнсе магла б успрымацца як часовы субстытут прадстаўніцтва грамадзян. Гэта адначасова і Нацплатформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства, і, у пэўным (хай і вельмі абмежаваным) сэнсе, альтэрнатыва беларускаму парламенту. Яна магла б удзельнічаць у камунікацыі з Еўранестам. І, ведаеце, па сутнасці, у Беларусі ім афіцыйна і пагаварыць-то няма з кім. Фактычна, Нацыянальная платформа - гэта адзіны афіцыйны выразнік думкі беларускай грамадскасці, у якога гэта меркаванне, па-першае, ёсць, па-другое, яно легітымнае, і, па-трэцяе, Нацплатформа гатовая яго даносіць. Таму беларуская Нацыянальная платформа ўсё ж вядомая ў Еўропе і да яе звернутыя многія погляды", - сказаў эксперт у інтэрв'ю "ЕўраБеларусі".

Для Беларусі было б слушным паўнавартасна ўдзельнічаць у саміце Усходняга Партнёрства, трэба, каб туды паехаў як мінімум міністр замежных спраў, лічыць Яраслаў Бекіш: "І еўрапейцы вельмі хацелі б яго запрасіць, але не могуць паступіцца сваімі прынцыпамі і ўмовамі. Наш міністр знаходзіцца ў спісе неўязных, і для яго "канфіскацыі" адтуль трэба безумоўнае вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Я не думаю, што ЕС будзе гатовы паклікаць каго-небудзь з неўязных, адмовіўшыся ад сваіх прынцыпаў. Зараз разглядаецца пытанне аб часовым зняцці забароны на ўезд для аднаго канкрэтнага чалавека, і тое пакуль невядома, якое рашэнне будзе прынята - гэта залежыць ад шматлікіх фактараў".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны