Навіны Навіны Беларусі

Дзень Волі — шэсце ад «Кастрычніка», мітынг на Бангалор

Дзень Волі — шэсце ад «Кастрычніка», мітынг на Бангалор

3037 Праглядаў Мінск
Заяўнікі шэсця і мітынгу ў гонар 95-годдзя абвяшчэння БНР азнаёміліся з рашэннем, якое прыняў Мінгарвыканкам адносна фармату акцыі.

Гарадскія ўлады дазволілі шэсце ад кінатэатра «Кастрычнік» і мітынг у парку «Дружбы народаў» (каля плошчы Бангалор). Акцыі адбудуцца 24 сакавіка. Збор удзельнікаў шэсця — а 12 гадзіне. Мітынг — з 14 да 15 гадзін.

Падчас нарады ў Мінгарвыканкаме, куды былі запрошаны заяўнікі вулічнай акцыі Юрась Губарэвіч (Руху «За Свабоду»), Аляксей Янукевіч (ПБНФ), Уладзімір Раманоўскі (АГП) і Дзяніс Садоўскі (БХД), прадстаўнікі гарадскіх уладаў падкрэслілі, што арганізатары мусяць заключыць дамовы з адпаведнымі службамі на медычнае абслугоўванне, прыборку тэрыторыі і ахову грамадскага парадку. Таксама арганізатараў акцыі папярэдзілі аб тым, што «вулічнае шэсце не прадугледжвае выкарыстанне плакатаў, транспарантаў, банераў і іншых сродкаў».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны