Навіны Навіны Руху

Брэстчукі не вераць мясцовым інжынерам і замовілі экспертызу з Мінска

Брэстчукі не вераць мясцовым інжынерам і замовілі экспертызу з Мінска

1908 Праглядаў Брэст
Жыхары чатырох кватэр дома № 10 па вул. Астроўскага спадзяюцца адстаяць у судзе сваё жыллё ў цэнтры Брэста пры дапамозе незалежных экспертаў.

Двухпавярховы цагляны асабняк па Астроўскага, 10, пабудаваны ў 1925 годзе, значыцца ў адрасным спісе гісторыка-культурнай спадчыны Брэста. Аднак гэта не ратуе будынак ад пертурбацыяў, паведамляе Брэсцкая газета.

"З 2006 года мы жывем у пастаянным напружанні, таму што Брэсцкі гарвыканкам хоча адсяліць нас адсюль, а дом знесці, каб перадаць тэрыторыю пад забудову нейкаму інвестару. Улетку 2012 Брэсцкай інжынернай групай было выдадзена заключэнне аб прызнанні нашага дома аварыйна-небяспечным. Але мы з гэтым не згодныя. Суседзі з трох кватэр з'ехалі, казалі, што іх задавальняюць прадастаўленыя ім у цэнтры горада аднапакаёвыя кватэры. Але ў нас кватэра двухпакаёвая, 39 квадратных метраў жылой плошчы, дзе мы прапісаны ўчатырох. Тоўстыя сцены, столі пад чатыры метры . А нам прапануюць у якасці альтэрнатывы жыллё значна меншай плошчы, 30,8 "квадратаў" у сацыяльнай панэльцы дзесьці на ўскраіне, на Вульцы, здаецца. Аб кампенсацыі розніцы гарвыканкам і не заікаецца. Я нават туды не паехала глядзець. Навошта, калі я не хачу сыходзіць з цэнтра?" – паціскае плячыма Альбіна Войкава з кватэры № 3.

Усяго такіх нязгодных, акрамя Войкава, яшчэ тры сям'і, якія ўпэўненыя, што іх дом аварыйным назваць ніяк нельга. Таму яны звярнуліся да сталічных экспертам з замовай на незалежную экспертызу, вынікі якой маюць намер прадставіць у канцы сакавіка ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста.

"Мы пасяліліся тут у 1981 годзе. У 1984-м быў зроблены капітальны рамонт. Тады ніхто не згадваў ні пра якія страшныя дэфекты. А калі 4 сакавіка прыехаў незалежны эксперт з Мінска, ён быў вельмі здзіўлены, якім чынам праходзіла экспертыза гарвыканкама: бо калі нават тынкоўку вакол расколін ніхто не збіваў, то, як яны вызначалі, гэта павярхоўная расколіна або скразная. Увогуле, мы вельмі спадзяемся на новую экспертызу і на адваката, з якім у бліжэйшы час заключым дамову", – распавёў 11 сакавіка каля дзвярэй суда Генадзь Войкаў. Дарэчы, за паслугі экспертаў суседзям па няшчасці давялося выплаціць амаль 22 мільёны рублёў.

Дапамагае берасцейцам вырашаць праблему і мясцовы каардынатар Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк:

"У гэтых людзей у дадзенай сітуацыі ўзнікае шмат пытанняў да ўлады. Напрыклад, на што пайшлі сродкі, што выплачваюцца імі штомесяц на працягу 30 гадоў на капрамонт? І што цяпер будзе з гэтымі не выкарыстанымі па прызначэнні сродкамі? Хто давёў дом, які ўяўляе гістарычную каштоўнасць, да аварыйнага стану? Чаму дзесяць гадоў таму не было ўжыта падтрымліваючых мераў? Таксама хацелася б звярнуць увагу, што калі адлічэнні на капрамонт сумаваць са сродкамі, якія выканкам збіраецца выдаткаваць на адсяленне ўсіх сем'яў у новае жыллё, то атрымаецца вялікая сума. Няўжо яе не хапіла бы, каб рэстаўраваць гэты дом без страты жыхарамі права ўласнасці? Падобна на тое, што грошы затрачаны, але не на тое, што сапраўды трэба людзям".

Як патлумачыў 11 сакавіка ўдзельнікам пасяджэння раённага суда суддзя Алег Міранюк, калі заключэння брэсцкіх і мінскіх экспертаў будуць разыходзіцца, суд прызначыць уласную экспертызу і ўжо на яе падставе будзе прымаць рашэнне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны