Навіны Навіны Руху

Экс-кандыдат паўгода дамагаецца прыцягнення да адказнасці старшыні ўчастковай камісіі

Экс-кандыдат паўгода дамагаецца прыцягнення да адказнасці старшыні ўчастковай камісіі

1511 Праглядаў Брэст
Аляксандр Мельнік патрабуе разгледзець скаргу на няправільны, на яго думку, падлік галасоў старшынём адной з участковых камісій Брэста.

Атрымаўшы адмову з гарвыканкама і беспаспяхова абскардзіўшы яе на ўзроўні раёна і вобласці, ён накіраваў 12 сакавіка зварот у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў TUT.BY брэсцкі каардынатар праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк, які з'яўляўся даверанай асобай кандыдата, падставай для звароту сталі падзеі, якія адбыліся ў дзень галасавання на адным з участкаў у Брэсце.

"У дзень галасавання Аляксандр Мельнік прыйшоў на гэты ўчастак і прысутнічаў там з адкрыцця да самага закрыцця. Калі ўсе прагаласавалі, участак зачынілі і адкрылі скрыні. Бюлетэні склалі ў стосы, а затым старшыня камісіі ўзяў усе бюлетэні, сабраў членаў камісіі і яны адправіліся ў яго кабінет на падлік галасоў. Пры гэтым кандыдату ў прысутнасці на працэдуры падліку было адмоўлена. Яму проста не дазволілі сачыць за тым, як лічаць бюлетэні. А міліцыянту, які дзяжурыў на ўчастку, было сказана не пускаць кандыдата ў памяшканне, дзе рабіўся падлік", – распавёў падрабязнасці Дзяніс Турчаняк.

Абураны такімі дзеяннямі старшыні камісіі Аляксандр Мельнік накіраваў заяву ў гарвыканкам з патрабаваннем прыцягнуць старшыню да адміністрацыйнай адказнасці.

"У адказ экс-кандыдат атрымаў ад гарадскіх уладаў ліст, у якім павдеамдядася, што падстаў для прыцягнення старшыні да адміністрацыйнай адказнасці няма", – паведаміў Дзяніс Турчаняк.

Нездаволены атрыманых адказам Аляксандр Мельнік звярнуўся ў пракуратуру Ленінскага раёна Брэста, у якім выказаў сваю нязгоду з дадзенай пастановай гарвыканкама, прасіў яго адмяніць і накіраваць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні на новы разгляд. Аднак і тут яго чакала адмова. Такі ж вынік быў атрыманы пасля звароту ў абласную пракуратуру.

"Мы лічым, што адмовы, атрыманыя намі з раённай і абласной пракуратуры з'яўляюцца неабгрунтаванымі і ў сувязі з гэтым намі была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру. У сваім звароце экс-кандыдат просіць Генеральнага пракурора абавязаць пракуратуру Ленінскага раёна г. Брэста разгледзець яго заяву аб прынясенні пратэсту на пастанову гарвыканкама па сутнасці, альбо вырашыць гэтае пытанне непасрэдна ў Генеральнай пракуратуры", – адзначыў Дзяніс Турчаняк.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны