Навіны Навіны Руху

У скаргах на старшыню выбаркама дайшлі да Генпракуратуры

У скаргах на старшыню выбаркама дайшлі да Генпракуратуры

1421 прагляд Брэст
Экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Брэсцкай-Заходняй акругі № 1 Аляксандр Мельнік пры юрыдычнай падтрымцы Руху «За Свабоду» абскарджвае дзеянні пракуратуры Ленінскага раёна Брэста, якая адмовілася разглядаць скаргу на пастанову аб спыненні адміністрацыйнай справы.

Пастанова Брэсцкага гарвыканкама аб спыненні адміністрацыйнай справы ў адносінах да старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Леаніда Валабуева, які парушыў выбарчае заканадаўства (перашкаджаў кандыдату назіраць за падлікам галасоў), была прынятая 24 кастрычніка 2012 года.

Аляксандр Мельнік не пагадзіўся з такім рашэннем і абскардзіў яго ў пракуратуры Ленінскага раёна. Але, пасля непрацяглай перапісцы, скарга была вернутая без разгляду. Раённая пракуратура палічыла, што тэрмін даўніны правапарушэння скончыўся (п.3 ч.1 арт.9.6 ПВК) Абласная пракуратура, дзе абскарджвалася рашэнне раённай, падтрымала сваіх ніжэйстаячых калегаў.

Былы кандыдат у дэпутаты Аляксандр Мельнік адзначае, што тэрмін даўніны ў 2 месяцы мае значэнне, калі гутарка вядзецца пра дакументы па адміністратыўнай справе ў адносінах да Валабуева. У дадзеным выпадку абскарджваецца Пастанова Брэсцкага гарвыканкама аб спыненні адміністрацыйнай справы ў адносінах да Валабуева, якая была прынятая летась у кастрычніку і не выходзіць за межавыя рамкі ў 2 месяцы. Тэрміны ж абскарджвання ўзгаданай пастановы абмяжоўваюцца шасцю месяцамі, а не двума (арт. 12.11 ПВК).

Аляксандр Мельнік просіць Генеральную пракуратуру прызнаць бяздзеянне раённай і абласной пракуратур незанонным, прыцягнуць вінаватых службовых асобаў да адказнасці і абавязаць пракуратуру Ленінскага раёна Брэста разгледзець заяву па сутнасці альбо вынесці пратэст на пастанову Брэсцкага гарвыканкама аб спыненні адміністрацыйнай справы ў адносінах Леаніда Валабуева.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны