Навіны Аналітыка

Чаму Лукашэнка асабіста пахавае Чавеса?

Чаму Лукашэнка асабіста пахавае Чавеса?

2831 прагляд Каракас
Спачатку Аляксандр Лукашэнка выправіў на пахаванне венесуэльскага прэзідэнта ў Каракас кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана і першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашку, але затым перадумаў і вырашыў ляцець на хаўтуры Уга Чавеса сам. Чаму?

Палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец адзначае, што Лукашэнка нездарма часта называў і называе Чавеса сябрам ды братам. Бо мае шчыры сентымент. Адсюль — эмацыйнае спачуванне з нагоды смерці лідара Венесуэлы і рашэнне асабіста развітацца з ім.

«Гэта звязана з тым, што ў Уга Чавеса не было больш блізкіх і сяброўскіх адносін з ніводным кіраўніком замежных дзяржаў, як з прэзідэнтам Беларусі», — піша БЕЛТА.

«Вось як дыктатар вылівае душу, прыпісваючы нябожчыку, з якога ні даць ні ўзяць, свае перакананні-пачуцці. І сапраўды, відаць, Чавэс быў унікальным сябрам Лукашэнкі: ён найбольш бескарысліва і непрыніжальна паводзіў сябе ў дачыненні да геаграфічна далёкага субрата-антыамерыканіста. Многія здзекваліся, бачылі ягоную нізкую палітычную культуру ды дыктатарскую сутнасць. І, зразумела, не давяралі», — каментуе асаблівае стаўленне да Чавеса з боку Лукашэнкі Алесь Лагвінец.

«Ля труны Чавеса ў Лукашэнкі будзе выключная магчымасць задумацца пра свой лёс як дыктатара і, спадзяюся, пра тое, што ён зрабіў з Беларуссю», — дадае Лагвінец.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны