Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч і Клічко выступяць у Афінах

Мілінкевіч і Клічко выступяць у Афінах

2399 Праглядаў Афіны
7-8 сакавіка ў Афінах адбудзецца сустрэча лідараў і кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый Еўрапейскай народнай партыі.

Удзел у ёй ад Беларусі возьме старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, які выступіць у час дыскусіі аб паглыбленні адносін Еўрасаюза з іншымі краінамі на ўсходнім кірунку.

Яна адбудзецца ў другі дзень сустрэчы, 8 сакавіка. Разам з Аляксандрам Мілінкевічам ад Украіны выступіць Віталь Клічко, лідар партыі "УДАР".

"Нягледзячы на ​​тое што для ЕС цяпер галоўная праблема - эканамічная сітуацыя ў Грэцыі, Іспаніі, Італіі, на гэтай сустрэчы ўсё роўна арганізуецца адмысловае абмеркаванне ўсходняй палітыкі: як умацаваць незалежнасць постсавецкіх рэспублік і спрыяць рэформам. Гэта добры знак для нас", - сказаў Мілінкевіч у інтэрв'ю Pyx.by.

Акрамя ўсходняй палітыкі, асобна будуць абмяркоўвацца перспектывы рэформаў у праблемнай Грэцыі, пытанні бяспекі знешніх межаў Еўрасаюза і ў цэлым стан спраў у ЕС у розных сферах.

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны