Навіны Навіны Беларусі

Беларусь наведвае дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ

Беларусь наведвае дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ

2059 Праглядаў Мінск
У чальцоў дэлегацыі запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства Беларусі.

Дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ наведае з візітам Беларусь. У складзе дэлегацыі – старшы саветнік па выбарах БДІПЧ АБСЕ Таццяна Багушэвіч і саветнік па выбарах Лусіне Бадалян, паведамляе БелаПАН.

Як стала вядома, ужо сёння, 5 сакавіка, дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі РГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

6 сакавіка эксперты БДІПЧ правядуць сустрэчы ў Цэнтрвыбаркаме і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Мэта сустрэчы экспертаў БДІПЧ з членамі ЦВК — абмеркаваць вынікі леташняй парламенцкай кампаніі, а таксама прапановы назіральнікаў БДІПЧ па выніках гэтых выбараў, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, 6 сакавіка дэлегацыя АБСЕ сустрэнецца са старшынёй пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандрам Зазулем. У сустрэчы таксама возьмуць удзел намеснік старшыні пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Пётр Шыкшнян і член пастаяннай камісіі па міжнародных справах Валянціна Лявоненка.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства Беларусі.

7 сакавіка дэлегацыя БДІПЧ плануе сустрэцца з прадстаўнікамі палітычных партый — пра гэта паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства 31 студзеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся завяршыць падрыхтоўку законапраекта аб папраўках у Выбарчы кодэкс у маі. "Мы не ставім сёння мэтай штосьці змяніць, мы вядзем дыскусію аб удасканаленні заканадаўства", — падкрэсліў Лукашэнка.

Прадстаўнікі апазіцыі прапанавалі ЦВК правесці грамадскае абмеркаванне паправак у Выбарчы кодэкс, што рыхтуюцца, а таксама накіраваць іх на экспертызу ў БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскую камісію Савета Еўропы. Цэнтрвыбаркам гэтыя прапановы не падтрымаў.

Тым часам, прадстаўнікі апазіцыі лічаць, што шэраг прапаноў ЦВК "патрабуюць сур'ёзнага і грунтоўнага абмеркавання з зацікаўленымі бакамі", а "мэтазгоднасць некаторых з апублікаваных прапаноў выклікае сур'ёзныя сумненні".

Напрыклад, лічаць яны, абмеркавання патрабуюць: прапанова аб наданні права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем з колькасцю членаў не менш як 1.000 чалавек; адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў на перадвыбарную агітацыю і перавод яе поўнасцю на забеспячэнне за кошт перадвыбарных фондаў; ідэя выключыць агітацыю за няўдзел у выбарах з катэгорыі перадвыбарнай агітацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны