Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» за працяг перамоваў па адзіным кандыдаце

Рух «За Свабоду» за працяг перамоваў па адзіным кандыдаце

2077 Праглядаў Мінск
Пазіцыя кампаніі «Гавары праўду» у справе вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбары 2015 патрабуе ўдакладнення, лічыць намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.

Той працэс, які быў распачаты паміж Рухам «За свабоду», Партыяй БНФ і кампаніяй «Гавары праўду» па вылучэнні адзінага, не спынены і знаходзіцца ў актыўнай стадыі, кажа Юры Губарэвіч. Але пакуль, да вынікаў такой працы, па яго словах, яшчэ вельмі далёка, паведамляе Радыё Рацыя.

— Калі казаць пра тое, што мы зможам літаральна сёння назваць асобу адзінага кандыдата, я лічу, што гэта немагчыма, што гэта рана, і працэс патрабуе шмат якіх дзеянняў не толькі з боку трох грамадска-палітычных сіл, якія зараз гэтым займаюцца, але і з далучэннем іншых апазіцыйных сіл. Адкладаць яго на 2015 год не варта. Маем папярэднія дамоўленасці паміж Рухам «За Свабоду», Партыяй БНФ і кампаніяй «Гавары праўду» пра тое, каб працэс развіваўся, рабіліся пэўныя кампаніі, звязаныя з выхадам на адзінага кандыдата, для стварэння падмурка для перамогі на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах.

Сваю пазіцыю ў справе вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты напярэдадні выказала і Партыя БНФ. Згодна з заявай старшыні партыі Аляксея Янукевіча, паразуменне ў гэтай справе сталася б вельмі моцным інструментам для рэалізацыі дэмакратычных каштоўнасцяў і дасягнення зменаў у краіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны