Навіны Навіны Беларусі

Урад Польшчы адзначыў важнасць падтрымкі незалежнага тэлеканала «Белсат»

Урад Польшчы адзначыў важнасць падтрымкі незалежнага тэлеканала «Белсат»

2119 Праглядаў Мінск
Беларускія палітыкі атрымалі адказ ад польскага ўраду, на свой ліст, у якім выказвалі непакой змяншэннем трансляцыі праграм незалежнай тэлевізіі напрыканцы мінулага году.

У лісце з Міністэрства замежных спраў Польшчы запэўніваецца, што польскі ўрад будзе па-ранейшаму падтрымліваць праект незалежнага тэлебачання «Белсат». Праблемы з абмежаваннем эмісіі праграмаў тэлебачання былі звязаныя са змяншэннем унёску ў рэалізацыю праекта з боку польскага тэлебачання, што вымагала дадатковых незапланаваных выдаткаў.

Польскі ўрад падзяляе думку беларускіх палітыкаў пра неабходнасць інтэнсіфікаваць пошукі дадатковай падтрымкі важнага праекта з боку іншых замежных партнёраў, што дазволіла б забяспечыць больш стабільнае развіццё «Белсату» і было б пацверджаннем падтрымкі шырокім колам дэмакратычных краінаў імкнення беларускага грамадства да свабоды.

Нагадаем, раней лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, экс-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс звярнуліся да прем’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Палітыкі выказалі падзяку за тое, што польскі ўрад падтрымлівае першае незалежнае беларускае тэлебачанне «Белсат», якое робіцца ўсё больш цікавым і больш папулярным у Беларусі. Разам з тым падпісанты выказвалі непакой абмежаваннем эмісіі праграмаў напрыканцы 2012 года, што было звязаная з праблемамі фінансавання.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны