Навіны Навіны Руху

Ліхавід просіць суд патлумачыць, ці павінен ён даседжваць арышт двухгадовай даўніны

Ліхавід просіць суд патлумачыць, ці павінен ён даседжваць арышт двухгадовай даўніны

2249 Праглядаў Мінск
Актывіст Руху «За Свабоду», былы палітвязень Мікіта Ліхавід 27 лютага напісаў зварот у суд Савецкага раёна Мінска з просьбай патлумачыць, на якой падставе ён павінен дасядзець 10-сутачны арышт за ўдзел у падзеях у Мінску 19 снежня 2010 года.

"Сёння я быў на прыёме ў намесніка старшыні суда Веранікі Абрамовіч, аднак вусна яна не змагла нічога патлумачыць па маёй справе. Таму я напісаў пісьмовы зварот, на які мне павінны адказаць на працягу месяца", – паведаміў Ліхавід БелаПАН.

Ён таксама паведаміў, што аднёс копію заявы ў РУУС Першамайскага раёна Мінска.

Аб неабходнасці дасядзець арышт Ліхавіду паведаміў участковы, спасылаючыся на пастанову суда. Пры гэтым ён растлумачыў, што падобныя справы аб арышце нібыта не маюць тэрмінаў даўніны.

Нагадаем, у 2011 годзе Ліхавід быў прысуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Яго затрымалі 19 снежня і на наступны дзень асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Аднак 25 снежня Ліхавіда перавялі ў следчы ізалятар па крымінальнай справе, А 29 сакавіка 2011 года – прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У верасні 2011-га Ліхавід быў вызвалены на падставе ўказу аб памілаванні ў ліку 11 фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны