Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: Бізнес пачынае прыглядацца да альтэрнатывы Лукашэнку

Юрась Губарэвіч: Бізнес пачынае прыглядацца да альтэрнатывы Лукашэнку

2085 Праглядаў Мінск
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пракаментаваў «Беларускаму партызану» перасцярогу Лукашэнкі бізнэсу аб недапушчальнасці фінансавання «пятай калоны».

– Негалосная забарона на фінансаванне палітычных апанентаў Лукашэнкі існавала і да гэтага, але толькі цяпер агучана публічна. Дапамога апазіцыі пагражае бізнэсмэнам не толькі стратай бізнэсу, але пазбаўленнем свабоды і асабістай маёмасці. І такіх прыкладаў найноўшая гісторыя Беларусі ведае нямала.

Відавочна, у бізнес-асяродку з'яўляюцца новыя настроі, бізнес пачынае прыглядацца да альтэрнатывы Лукашэнка. Праз спецслужбы Лукашэнка даведаўся аб з'яўленні гэтых настрояў і ў голас папярэджвае бізнес аб магчымых наступствах. Гэта поўнае беззаконне і наступствы манапалізацыі ўлады.

– Як выжывае ва ўмовах абмежаванага ўнутранага і мізэрнага замежнага фінансавання, напрыклад, Рух "За Свабоду"?

– Як і астатнія арганізацыі ў Беларусі. Мы карыстаемся валанцёрскай працай нашых членаў, якія не атрымліваюць за сваю працу фінансавай узнагароды.

Час ад часу мы атрымліваем дапамогу ад тых, хто нас падтрымлівае. Гэтая падтрымка вельмі невялікая, часта – тэхнікай.

У большай ступені – мы атрымліваем ўнутраную дапамогу, дапамога з-за мяжы забаронена беларускім заканадаўствам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны