Навіны Навіны Беларусі

Мастацкая выстава да 150-годдзя паўстання Каліноўскага

Мастацкая выстава да 150-годдзя паўстання Каліноўскага

2069 Праглядаў Мінск
Экспазіцыя адкрыецца 27 лютага а 17 гадзіне на сядзібе ТБМ (Мінск, Румянцава, 13).

27 лютага 2013 у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) а 17.00 мае адбыцца ўрачыстая вечарына: адкрыццё выставы твораў жывапісу мастакоў суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Алеся Цыркунова, Генадзя Драздова ды Міхася Карпука. Выстава прысвечаная 150-годдзю паўстання і 175-гадоваму юбілею правадыра гэтага паўстання ў Беларусі і Жамойці Кастуся Каліноўскага. Распавядзе аб падзеях таго гераічнага часу Язэп Янушкевіч, паведамляе "Наша Ніва".

Нагадаем, летась у чэрвені ў Беларусі абвешчана маштабная кампанія па папулярызацыі герояў паўстання 1863-1864 гадоў – Год Каліноўскага. Створаны адмысловы аргкамітэт з некалькіх дзясяткаў грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў, сярод якіх Янка Запруднік, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Антон Астаповіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Колас, Аляксей Марачкін, Наста Палажанка, Барыс Пятровіч, Сяргей Харэўскі ды іншыя.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны