Навіны Навіны Беларусі

Арганізатары Дня Волі заклікаюць беларусаў адчуць адказнасць за краіну

Арганізатары Дня Волі заклікаюць беларусаў адчуць адказнасць за краіну

1653 праглядаў Мінск
Пра гэта сказана ў звароце, якое было абвешчана 25 лютага ў Мінску на прэс-канферэнцыі прадстаўнікамі аргкамітэта па адзначэнні Дня Волі.

Арганізатары святочных мерапрыемстваў лічаць, што святкаваць Дзень Волі неабходна, "каб ушанаваць памяць дзеячаў БНР, якім хапіла мужнасці і рашучасці ўзяць на сябе адказнасць і абвясціць стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы".

Адзначаць гэты дзень вулічным шэсцем важна для таго, каб "прадэманстраваць усяму свету, што ў Беларусі ёсць тысячы людзей, якія не выпускаюць са сваіх рук бел-чырвона-белы сцяг і працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць".

У звароце сказана, што "толькі ў свабоднай і незалежнай краіне мы здолеем свабодна праяўляць сваю творчую, гаспадарчую і палітычную ініцыятыву, сваёй кваліфікаванай працай забяспечыць сабе годную зарплату, адкрыць для сябе новыя перспектывы, стаць эканамічна незалежнымі ўласнікамі, забяспечыць сабе і сваім блізкім камфортнае жыццё".

Заяўка на правядзенне 24 сакавіка ў Мінску вулічнай акцыі з нагоды Дня Волі была пададзеная ў Мінгарвыканкам 20 лютага. Мяркуецца, што збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 12.00 каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад. Адтуль грамада рушыць у бок парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг, які павінен пачацца а 14 гадзіне нагадвае БелаПАН.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны