Навіны Навіны Руху

Мікіту Ліхавіда просяць адседзець 10 сутак

Мікіту Ліхавіда просяць адседзець 10 сутак

2422 праглядаў Мінск
Моладзеваму актывісту патэлефанаваў участковы і патлумачыў просьбу адбыць рэшту адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту 2010 года тым, што ў РУУС прыйшла адпаведная пастанова.

"Міліцыянт пагадзіўся з тым, што сітуацыя смешная. Але ён, кажа, што нічога не можа зрабіць. Такое рашэнне прынятае "наверсе", прычым яно датычнае ўсіх, хто па якой-небудзь прычыне не даседзеў свае суткі", – паведаміў Мікіта Ліхавід.

Юрысты лічаць, што патрабаванне абсурднае. Мікіта нічога не павінен даседжваць. Пастанова пра накладанне адміністратыўнай адказнасці, згодна з артыкулам 13.6 ПВКаАП, даўно страціла тэрмін даўніны, які складае тры месяцы.

Нагадаем, Мікіта Ліхавід быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 19 снежня 2010 года супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах. Спачатку яго пакаралі 15 суткамі адміністратыўнага арышту. Праз пяць дзён у дачыненні да юнака завялі крымінальную справу і адправілі яго ў СІЗА. 29 сакавіка актывіст быў прысуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Памілаваны ў ліку іншых указам Лукашэнкі і вызвалены 14 верасьня 2011 г.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны