Навіны Навіны Руху

Прэс-канферэнцыя за месяц да Дня Волі

Прэс-канферэнцыя за месяц да Дня Волі

1476 Праглядаў Мінск
Паседжанне аргкамітэта па адзначэнні 25 Сакавіка адбылося ў Мінску 22 лютага. Прысутнічалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду», АГП, Партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду», БХД, «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускага руху», творчай суполкі «Пагоня».

Як паведаміў старшыня Парты БНФ Аляксей Янукевіч, паседжанне прайшло ў працоўным рэжыме. Былі абмеркаваныя этапы інфармацыйнай кампаніі, падрыхтоўка да ўрачыстай вечарыны ў ДК МТЗ, праект звароту аргкамітэта да грамадзян краіны.

Канкрэтныя рашэнні і канчатковыя эскізы налепак і транспарантаў будуць прадстаўленыя на прэс-канферэнцыі 25 лютага а 12 гадзіне ў памяшканні сядзібы ПБНФ па адрасе: Чарнышэўскага, 3.

Наступнае паседжанне аргкамітэта прызначана на 26 лютага. Пачатак аб 11 гадзіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны