Навіны Навіны Руху

Брэсцкія актывісты дамагліся паўторнай праверкі агітатараў за Лукашэнку

Брэсцкія актывісты дамагліся паўторнай праверкі агітатараў за Лукашэнку

3919 Праглядаў Брэст
Актывісты руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка працягваюць дамагацца прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцы аўтамабіля, які агітаваў у Брэсце падчас прэзідэнцкай кампаніі за кандыдата Лукашэнку і ўчыніў адразу некалькі адміністрацыйных правапарушэнняў.

11 снежня 2010 года аўтамабіль «Фольксваген», на які былі нанесеныя заклікі галасаваць за Лукашэнку, быў прыпаркаваны на плошчы Леніна на ходніку, дзе, у адпаведнасці з артыкулам 143 Правілаў дарожнага руху, прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забароненыя.

Акрамя іншага, аўтамабіль ездзіў па горадзе з схаванымі нумарнымі знакамі, што таксама забаронена ПДР.

Сітуацыя паўтарылася 18 снежня — за дзень да асноўнага дня галасавання, калі агітацыя забароненая. Сведкі гэтых парушэнняў назіральнікі на выбарах Дзяніс Турчаняк і Кацярына Шэлест выклікалі інспектара ДАІ.

Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, пагутарыўшы з кіроўцам «Фольксвагена», заявіў, што ў дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўтойванне нумарных знакаў, пасля чаго пайшоў. Цікава, што пасажырам мікрааўтобуса была загадчыца ідэалагічнага аддзела гарвыканкаму Ала Старыкевіч, што толькі ўзмацніла здагадкі аб тым, што аўтамабіль знаходзіцца на балансе ягонага аўтапарка.

Калі дадзеная інфармацыя пацвердзіцца, то можна казаць аб парушэнні артыкула 45 Выбарчага кодэкса, якая вызначае пералік суб’ектаў, якія маюць права на перадвыбарчую агітацыю. Выканаўчая ўлада сярод іх адсутнічае.

Яшчэ адзін момант — пасля сыходу супрацоўніка ДАІ агітацыйны аўтамабіль працягнуў рух з схаванымі нумарамі па вуліцах горада. А пры паўторным тэлефанаванні ў службу «102» аператар толькі прапанаваў звярнуцца да дзяжурнага УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Як назіральнік на выбарах Дзяніс Турчаняк ў той самы дзень напісаў скаргу пракурору Маскоўскага раёна Брэста з просьбай правесці праверку па названых ім фактах.

Праверку праводзіла ўправа ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Аднак яе вынікі не задаволілі актывістаў руху «За свабоду» і сведкаў інцыдэнту.

Так, Сяргею Вакуленку і Дзянісу Турчаняку было паведамлена, што факту утойвання нумарных знакаў на аўтамабілі «Фольксваген Каравэла» р / з АА 4848-1 праверкай не выяўлена. Кіроўца транспартнага сродку Сяргей Буснюк заявіў, што 18 снежня, пры выездзе з гаража ніякіх агітацыйных матэрыялаў, а таксама прадметаў, якія засцяць рэгістрацыйныя знакі, на гэтым аўтамабілі не было.

4 студзеня Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка выправіліся на прыём да намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіміра Харыка, які падпісаў пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, пішуць Naviny.by.

Пад ціскам фота-і відэадоказаў прадстаўнік улады адмяніў сваю пастанову і заявіў, што на падставе скаргаў актывістаў будзе праведзена паўторная праверка, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны