Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч пра Дзень Волі: Хочацца казаць не толькі аб праблемах

Мілінкевіч пра Дзень Волі: Хочацца казаць не толькі аб праблемах

2621 прагляд Мінск
«Хочацца нечага іншага, гэта ж свята! Хочацца казаць не толькі аб праблемах», — зазначае лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, адзін з арганізатараў сёлетняга святкавання ў Мінску ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Спадар Мілінкевіч мяркуе, што Дзень Волі — гэта не толькі палітычная акцыя, але і вялікае свята. Таму і адзначаць яго трэба адпаведна. Сёлета арганізатары апроч традыцыйнага шэсця задумалі вялікі канцэрт, які, спадзяюцца, пройдзе ў вялікай зале. Спіс выступоўцаў пакуль удакладняюць. Пра гэта Мілінкевіч распавёў на «Белсаце».

Паводле палітыка, галоўная мэта — каб на Дзень Волі прыйшло як мага больш простых беларусаў. А каб яны не баяліся, акцыю мусяць дазволіць улады. На ягоную думку, улічваючы эканамічную сітуацыю ў краіне і патрэбу ў заходнееўрапейскіх крэдытах, дазвол на святкаванне дадуць.

20 лютага ў Мінгарвыканкам паступіла заяўка на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцыяў у межах святкавання Дня Волі. Подпісы паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны