Навіны Навіны Беларусі

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

2178 Праглядаў Мінск
Беларускія грамадскія актывісты ладзяць акцыі. Прадстаўніцтва ААН абвясціла пра фотаконкурс.

Так Зміцер Хведарук заклікае адзначаць свята мовы ў метро. Мінчукам прапануецца з 21-га па 24 лютага насіць з сабой беларускія кнігі і чытаць іх, едучы ў падземцы і, такім чынам звярнуць увагу грамадства на тое, што беларуская мова зараз знаходзіцца ў сапраўдным андэграўндзе. Гэта таксама і папулярызацыя роднай мовы. «Калі людзі пабачаць, што многія вакол чытаюць беларускія кнігі, сітуацыя з публічным ужываннем мовы хоць у нейкай ступені, але палепшыцца», ‒ адзначыў мінскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч, які падтрымаў гэтую ідэю.

Арт-сядзіба пайшла яшчэ далей: беларусам прапануюць «пакідаць» беларускую кнігу ў грамадскім транспарце, з разлікам, што ёй зацікавіцца іншы пасажыр, пагартае яе да свайго прыпынку альбо нават прыхопіць для хатняга чытання.

Паводле аўтараў ініцыятыў, такія акцыі заахвоцяць людзей да чытання беларускамоўнай літаратуры і ўвогуле прыцягне ўвагу да стану беларускай мовы ў Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы не застаўся незаўважаным Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. Яно абвясціла прымеркаваны да свята фотаконкурс «Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў».

Дасланыя на конкурс работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя. Больш падрабязна пра ўмовы фотаконкурсу напісана тут.

«Наша Ніва» нагадвае, што Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года дзеля спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 г., калі ў Дацы, сталіцы Бангладэш, ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны