Навіны Навіны Руху

Акцыя ў метро на Дзень роднай мовы

Акцыя ў метро на Дзень роднай мовы

2317 Праглядаў Мінск
Мінчукам прапануецца з 21-га па 24 лютага насіць з сабой беларускія кнігі і чытаць іх, едучы ў падземцы.

Аўтар ідэі Зміцер Хведарук прапануе такім канцэптуальным чынам звярнуць увагу грамадства на тое, што беларуская мова зараз знаходзіцца ў сапраўдным андэграўндзе. На думку актывіста, кожны здольны зрабіць просты крок, каб пашырыць ужыванне роднай мовы напачатку хаця б пад зямлёй, на лініях і станцыях беларускага метрапалітэну. Тым больш што чытанне кніг у метро — справа звычайная.

«Гэта вельмі файная ініцыятыва. Нашыя актывісты далучацца да удзелу ў ёй і будуць распаўсюджваць інфармацыю пра гэта. Вельмі многія з павагай ставяцца да беларускай мовы, але не рашаюцца ёй карыстацца, каб не быць „белай варонай“ у зрусіфікаваным асяродку. Калі яны пабачаць, што чытаюць беларускія кнігі многія, сітуацыя з публічным ужываннем мовы хоць у нязначнай ступені, але палепшыцца», ‒ адзначыў мінскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Нагадаем, 21лютага адзначаецца Дзень родай мовы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны