Навіны Беларусь і Свет

Прадстаўнік МЗС Польшчы сустрэлася з беларускімі ўладамі і апазіцыяй

Прадстаўнік МЗС Польшчы сустрэлася з беларускімі ўладамі і апазіцыяй

2030 Праглядаў Мінск
14 лютага ў МЗС Беларусі адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной з дырэктарам Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Евай Фігель. У сустрэчы таксама прыняў удзел польскі амбасадар Лешэк Шарэпка.

Як паведамляе БДГ, падчас размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін, іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Увечары таго ж дня ў пасольстве Польшчы адбылася сустрэча Евы Фігель з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. У сустрэчы ўдзельнічалі лідар АГП Анатоль Лябедзька, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД" Віталь Рымашэўскі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, палітык Аляксандр Казулін і журналістка Ірына Халіп, паведамілі ў АГП.

Па словах Анатоля Лябедзькі, Ева Фігель пацвердзіла, што Польшча знаходзіцца ў групе краін ЕС з больш жорсткай пазіцыяй па Беларусі. Яна заявіла, што па пытанні вызвалення палітвязняў у Бруселі ёсць кансенсус. Пра саміт на вышэйшым узроўні ў Вільні, прадстаўнік МЗС Польшчы сказала, што па пытанні прысутнасці Беларусі ідуць дэбаты, і пазіцыі самыя розныя.

Таксама бакі абмеркавалі такія тэмы, як падтрымка "Белсату", "Радыё Рацыі", стварэнне Беларускага нацыянальнага архіва ў Польшчы і іншыя".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны