Навіны Навіны Руху

Лукашэнку просяць распавесці пра памілаваных

Лукашэнку просяць распавесці пра памілаваных

1698 Праглядаў Брэст Мінск
Актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк просіць Аляксандра Лукашэнку даць інфармацыю пра колькасць памілаваных сярод прысуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі за апошнія 19 гадоў.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца, 17 лютага адпаведны зварот ён накіраваў на імя кіраўніка дзяржавы. Кісляк цікавіцца, колькім асобам, пачынаючы з 1994 года, смяротнае пакаранне было заменена ў парадку памілавання на пазбаўленне волі, матывуючы гэта тым, што такія звесткі афіцыйна не публікаваліся.

"Я супраць смяротнага пакарання, але лічу, што рашэнне аб яе адмене павінна прыняць беларускае грамадства. Аднак як яно можа вызначыцца з гэтым пытаннем, калі не валодае цэлым шэрагам інфармацыі, у тым ліку не ведае, колькі смяротнікаў было памілавалі і хто тыя людзі", пракаментаваў Кісляк.

Ён паведаміў, што, паводле неафіцыйных звестках, якімі ён валодае, за апошнія 19 гадоў у Беларусі быў памілаваны як мінімум адзін прысуджаны да смяротнага пакарання чалавек. Па дадзеных Міністэрства юстыцыі, з 1994 па 2011 гады да смяротнага пакарання быў прысуджаны 241 чалавек.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны