Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» звярнуўся у ДК МТЗ з просьбай даць залу для адзначэння Дня Волі

Рух «За Свабоду» звярнуўся у ДК МТЗ з просьбай даць залу для адзначэння Дня Волі

2027 Праглядаў Мінск
Увечары 24 сакавіка запланавана ўрачыстая сустрэча з удзелам гісторыкаў, палітыкаў і прадстаўнікоў улады і святочны канцэрт. Імпрэза арганізуецца ў межах святкавання 95-х угодкаў утварэння БНР.

Гарантыйны ліст з адпаведнай просьбай па даручэнні аргкамітэта дасланы старшынём Руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам у адміністрацыю сталічнага ДК МТЗ.

Меркаваны час мерапрыемства - з 17-й да 21-й гадзіны. Прыблізная колькасць удзельнікаў – 750 чалавек. У праграме прадугледжаны выступы гісторыкаў, кіраўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады. У другой частцы імпрэзы запланаваны святочны канцэрт.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны