Навіны Навіны Руху

«Калі быць нязломленым, трэба ісці да канца»

«Калі быць нязломленым, трэба ісці да канца»

1926 Праглядаў Гродна
Леанід Гаравы, актывіст Руху «За Свабоду!», атрымаў чарговы ліст з гродзенскай турмы ад палітычнага вязня Міколы Аўтуховіча.

Леанід Гаравы працяглы час вядзе сістэматычнае ліставанне з палітычнымі вязнямі, накіроўваючы ім амаль штомесячна лісты, а таксама віншавальныя паштоўкі. Найбольш актыўна ліставанне вядзецца з Мікалаем Аўтуховічам, Міколай Статкевічам, Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам.

У дасланым лісце актывісту Руха «За Свабоду» Мікола Аўтуховіч распавяў пра шматлікія віншаванні, якія дайшлі да яго з нагоды пяцідзесяцігоддзя: «Было вельмі прыемна штодзень атрымліваць вялікія пачкі з лістамі. А яшчэ прыемней было чытаць гэтыя лісты і паштоўкі. Гэта вельмі моцная падтрымка! Дадае моцы, калі адчуваеш столькі пазітыўнай энергіі з лістоў».

У папярэднім лісце да мужнага вязня Леанід Гаравы апісаў сітуацыю, якая зараз складваецца вакол палітвязняў, нагадаўшы што прадстаўнікі Еўразвяза вядуць калуарныя перамовы з менскімі чыноўнікамі аб аднаўленні зносін і першае пытанне --- вызваленне палітвязняў. Зараз дзеля гэтага дастаткова напісаць тры словы, як Каваленка: «прашу мяне вызваліць».

На гэтую ўзгадку пра прашэнне змагар Аўтуховіч напісаў наступнае: «Маю свае погляды. І ўсё жыццё я ніколі іх не змяняю. Нават калі буду ведаць, што яшчэ дадаткова дадуць новы тэрмін, пісаць нават і тры словы, ня буду! Калі быць ня зломленым, трэба ісці да канца. Без кампрамісаў, без усякіх умоў. Я нічога не рабіў дрэннага дзеля Радзімы і народу, не парушаў аніякіх законаў, чаму я павінен звяртацца з прашэннем? Гэта будзе няправільна, як па мне.»

Зараз Мікола Аўтуховіч чакае сярэдзіны красавіка, калі яму застанецца быць у няволі год. Нагадаем, што Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года і атрымаў у 2010 годзе за захаванне пяці патронаў пяць гадоў пазбаўлення волі і яшчэ два месяцы з папярэдняга тэрміна пакарання, калі быў вызвалены пад ціскам ЗША і Еўразвяза. Адбываў пакаранне ў выпраўленчай калоніі г. Івацэвічы, пратэставаў супраць пераследу з боку кіраўніцтва калоніі ўскрыццём венаў, а ў студзені 2012 году рашэннем суда пераведзены ў спецтурму № 1 г. Гродна, 230025, вул. Кірава, 1. //haradok.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны