Навіны Навіны Руху

Цэнтрвыбаркам супраць абскарджваньня сваіх вынікаў выбараў

Цэнтрвыбаркам супраць абскарджваньня сваіх вынікаў выбараў

3069 Праглядаў Мінск
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«Падобныя скаргі не падлягаюць разгляду Вярхоўным судом, паколькі вынікі выбараў падводзіць Цэнтрвыбаркам», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле яго, «па розных фактах у Вярхоўным судзе могуць абскарджвацца рашэньні, напрыклад, адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты. Але вынікі выбараў падводзіць не суд, а Цэнтральная камісія, якая валодае для гэтага ўсімі неабходнымі дакумэнтамі».

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтрвыбаркама аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.

У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў, распавялі ў Партыі БНФ.

«У меня няма спадзеву на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суду. Магчыма, мая заява нават ня будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я мусіў. А рашэньне па маёй заяве няхай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў», — заявіў Рыгор Кастусёў.

Сяргей КАРЗЮК

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны