Навіны Беларусь і Свет

Еўрадэпутат падтрымаў петыцыю за спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў

Еўрадэпутат падтрымаў петыцыю за спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў

1887 Праглядаў
Польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў петыцыю па аблягчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам і таксама заклікаў беларускія ўлады пачаць перамовы з ЕС па пытаннях спрашчэння выдачы віз для беларусаў, паведамілі ў прэс-службе еўрапарламентарыя.

Як паведамляе БелаПАН, Мігальскі заявіў, што такія дзеянні беларускага кіраўніцтва, як "парушэнне правоў чалавека, абмежаванне грамадзянскіх свабод, прыгнёт апазіцыянераў і незалежных журналістаў", вымушаюць ЕС уводзіць візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.

Як адзначаецца ў заяве, ЕС адкрыты для дыялогу з грамадствам і заклікае спрасціць працэдуру выдачы віз для беларусаў, аднак "Аляксандр Лукашэнка няспынна ігнаруе гэтыя заклікі і дзейнічае на шкоду свайму народу".

"Я ўпэўнены, што аблегчаны візавы рэжым для беларусаў можа садзейнічаць рэалізацыі дэмакратычных працэсаў у Беларусі. У сувязі з вышэйсказаным я поўнасцю падтрымліваю петыцыю беларускіх грамадзян", – прыводзіць словы Мігальскага яго прэс-служба.

Збор подпісаў пад петыцыяй да ўлад з патрабаваннем пачаць перамовы з Еўрасаюзам па пытанні спрашчэння візавага рэжыму пачаўся ў студзені гэтага года на базе глабальнай сеткавай платформы change.org. Аўтарам петыцыі выступіў актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Вялітчанка, адлічаны ў лютым мінулага года з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з лідарам "Маладога фронту" (Чэхія) Змітром Дашкевічам.

У петыцыі адзначаецца, што Беларусь ужо шмат гадоў з’яўляецца лідарам па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз. Спрашчэнне візавага рэжыму дазволіць пасольствам хутчэй апрацоўваць хадайніцтвы, спросціць працэс іх падачы, знізіць кошт візы з 60 да 35 еўра.

На сёння сабрана каля 4 тыс. подпісаў і працэс працягваецца.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны