Навіны Навіны Руху

Янка Запруднік павіншаваў беларусаў з гадавінай пачатку паўстання

Янка Запруднік павіншаваў беларусаў з гадавінай пачатку паўстання

2356 Праглядаў Мінск
Адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, сябра Рады БНР, доктар гістарычных навук Янка Запруднік перадаў свае вітанні ўдзельнікам вечарыны ў гонар Каліноўскага.

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Віншую вас на вечарыне ў памяць эпахальнае падзеі — вызвольнага паўстаньня 1863 году ў Беларусі, — а таксама на ўгодках нараджэньня ягонага галоўнага натхняльніка, Кастуся Каліноўскага.

У адным із сваіх перадсьмяротных лістоў «з-пад шыбеніцы маскоўскай» 26-гадовы Кастусь Каліноўскі зьвяртаўся такімі словамі да свае каханай Марыські, у вобразе якой ён увасобіў Бацькаўшчыну:

А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,
то я з таго сьвету табе адзавуся.

Вось жа ў вашай урачыстай імпрэзе ды праз вашыя асобы Каліноўскі й адзываецца «з таго сьвету». Вы — сталіся ягоным голасам. Вы — прадаўжальнікі ягонага самаахвярнага служэньня свайму народу, удзельнікі змаганьня за свабоду й справядлівасьць.

Няхай ваша вечарына станецца плённым актам у цэлым шэрагу мерапрыёмстваў. Такія акты нагадваюць нашаму грамадзтву й нам самым , што, кажучы словамі вялікага каліноўца Уладзіміра Караткевіча, дзяды з магіл да нас гавораць.

Гераічныя прашчуры напамінаюць нам пра наш маральны абавязак працаваць на справу вызваленьня Бацькаўшчыны.

Жыве дух Свабоды!
Жыве Беларусь!

Янка Запруднік
Самэрсэт, Нью Джэрзі, ЗША
28 студзеня 2013

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны