Навіны Навіны Руху

Баранавіцкая бібліятэка адмаўляе ТБМ у памяшканнях для літаратурных сустрэч

Баранавіцкая бібліятэка адмаўляе ТБМ у памяшканнях для літаратурных сустрэч

2113 Праглядаў Баранавічы
«Памяшканне бібліятэкі прызначана для бібліятэчнага абслугоўвання і правядзення мерапрыемстваў, запланаваных адміністрацыяй Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. У планах масавай работы ЦБС вашы мерапрыемствы не прадугледжаны», — напісана ў адказе адміністрацыі старшыні Баранавіцкай філіі ТБМ Віктару Сырыцу.

Пад пагрозай зрыву аказалася беларуская дыктоўка ў гонар Каліноўскага, якую планавалі правесці ў бібліятэцы 2 лютага. Сустрэчу з беларускім гісторыкам Анатолем Тарасам, якую Таварыства беларускай мовы планавала правесці 27 студзеня, былі вымушаны перанесці, паведамляе Іntex-press.by

Як кажа актывіст Руху «За Свабоду», старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, дыктоўка ў любым выпадку адбудзецца. Арганізатары вымушаны будуць шукаць іншае месца правядзення.

Грамадскі дзеяч расказаў, што ў прадастаўленні памяшканняў бібліятэкі таварыству адмаўляюць ужо трэці год запар.

«Адмовілі, калі прыязджаў гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, нават калі быў Адам Мальдзіс, які друкуецца ў „Савецкай Беларусі“! У чалавека, катораму восемдзясят год, запатрабавалі нейкую даведку».

Віктар Сырыца лічыць, што аб’ектыўных прычын для таго, каб не выдзяляць таварыству памяшкання, няма: «Калі да нас прыязджаў былы міністр культуры Латушка, перад ім кіраўніцтва бібліятэкі хвалілася, што ў іх ёсць 50 памяшканняў. Мы згадзіліся б правесці сустрэчу ў любым з іх».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны