Навіны Навіны Руху

Памяць пра герояў

Памяць пра герояў

3092 праглядаў Свіслач
22 студзеня,у 150-ю гадавіну пачатку польска-літоўска-беларускага паўстання супраць рускага панавання, у Свіслачы адбылася акцыя ўшанавання памяці яго герояў.

Кветкавыя вянкі былі ўскладзеныя да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, а таксама да магілы ягонага брата Віктара.

Удзел ў акцыі ўзялі дыпламаты Польшчы, Літвы і Латвіі, у прыватнасці — пасол Польшчы Лешак Шарэпка, генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, часовы павераны ў справах Літвы Ёнас Даніляўскас. Таксама ў Свіслач прыехалі актывісты Гродзеншчыны, лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч, якія прадстаўлялі адначасова аргкамітэт па адзначэнні Года Каліноўскага.

А вось мясцовыя ўлады запрашэнне ўзяць удзел у акцыі праігнаравалі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны