Навіны Навіны Беларусі

Развітанне з Міхасём Чарняўскім

Развітанне з Міхасём Чарняўскім

2353 праглядаў Мінск
22 студзеня ў Мінску развіталіся з Міхасём Чарняўскім.

Гісторык і археолаг, палітык і грамадскі дзеяч пайшоў з жыцця ў нядзелю, 20 студзеня, ва ўзросце 74 год пасля цяжкай хваробы.  

Міхась Чарняўскі з юнацкіх гадоў ён з непрыманнем ставіўся да русіфікацыі і бачыў нясправядлівасць савецкага рэжыму.

Разам з тым, яго глыбока паважалі як аднадумцы, так і тыя, хто трымаўся іншых поглядаў. Такім шчырым і добразычлівым ён быў у адносінах з людзьмі. Ён меў бясспрэчны маральны аўтарытэт для ўсіх, з кім зводзіла яго жыццё.

Стаўшы навукоўцам, Міхась Чарняўскі разам з Уладзімірам Караткевічам і Зянонам Пазняком удзельнічаў у клубе вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі "Акадэмічны асяродак", разгромленым КДБ ў 1973 годзе. Цікава, што на сходзе працоўнага калектыву, дзе разглядалася "справа нацыяналістаў", ніхто не патрабаваў расправы над Міхасём. Нават у рэзалюцыі сходу не было патрабавання яго звальнення. Усё ж яму давялося сысці на год пад ціскам ЦК КПБ.

Нягледзячы на складанасці ўласнага жыцця, Чарняўскі знаходзіў магчымасць падтрымліваць Уладзіміра Караткевіча, Ларысу Геніюш і дзясяткі простых беларускамоўных хлопцаў і дзяўчат, далучаў іх да грамадскай дзейнасці.

У 1988–1989 Чарняўскі быў сярод стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту, адраджаў сацыял-дэмакратыю.

Ён быў таксама асветнік. Для папулярызацыі забытых старонак беларускай гісторыі Міхась Чарняўскі пісаў цудоўныя кнігі для дзяцей і дарослых.

-----------

Пахавалі Міхася Чарняўскага на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны