Навіны Навіны Руху

Беларусы просяць прэм’ера Польшчы падтрымаць незалежнае тэлебачанне «Белсат»

Беларусы просяць прэм’ера Польшчы падтрымаць незалежнае тэлебачанне «Белсат»

2689 Праглядаў Мінск
Пад зваротам да Дональда Туска падпісаліся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідары кампаніі «Гавары праўду!» і Руху «За свабоду» Уладзімір Някляеў і Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і экс-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.

Падпісаныя дзякуюць ураду Польшчы за падтрыманне адзінага незалежнага беларускамоўнага тэлебачання і нагадваюць пра 5-гадовы даробак "Белсату" ў выглядзе адданых гледачоў, стварэння платформы для свабоднага абмеркавання палітычных, эканамічных і сацыяльных праблемаў, паведамляе "Белсат".

"Можна сказаць, што "Белсат" стаў чымсьці большым, чым проста тэлебачаннем. Ён стаў апірышчам беларускае мовы і ўстановаю, якая аказвае істотную падтрымку незалежнаму грамадскаму жыццю ў Беларусі. У сённяшняй складанай эканамічнай сітуацыі ў Еўропе і ў Польшчы нас хвалюе той факт, што гэтая каштоўная і беспрэцэдэнтная ў агульнаеўрапейскім маштабе ініцыятыва можа быць закінутая. Нам вядома, што тэлеканал "Белсат", які ўжо два гады ў напаўафіцыйных умовах з беспрэцэдэнтнаю дынамікаю развіваецца ў Беларусі, змагаецца адначасова з катастрафічным недахопам сродкаў", – зазначаецца ў лісце.

Аўтары звароту падкрэсліваюць: няўхільнае скарачэнне і без таго сціплага бюджэту тэлеканалу не толькі не дазваляе "Белсату" развівацца, але і ставіць пад пагрозу яго існаванне ў наступным годзе.

"Сёлета (у 2012 годзе – belsat.eu) ўпершыню тэлеканал не быў у стане запэўніць нармальнай працы на працягу ўсіх 12 месяцаў і напрыканцы лістапада быў вымушаны адмовіцца ад усіх праграмаў у прамым эфіры і ад значнай часткі публіцыстыкі. У наступным годзе такая сітуацыя можа здарыцца ўжо ў кастрычніку", – заўважаюць падпісаныя.

У звароце падкрэсліваецца патрэба ўдзелу ў гэтай ініцыятыве таксама еўрапейскіх установаў. Бо хоць "Белсат" і атрымлівае дапамогу ад урадаў Швецыі, Нідэрландаў, Нарвегіі ды Рады міністраў Паўночных краінаў, сам Еўразвяз фінансавага падтрымання не ажыццяўляе.

"Мы разлічваем, аднак, што аўтарытэт як Польшчы, гэтак і Ваш асабісты, дазволяць пераканаць іх далучыцца да гэтай ініцыятывы. Магчымасці ўздзеяння Еўрапейскага Звязу, у тым ліку і Польшчы, на цяперашнюю ўладу ў Беларусі абмежаваныя. …Такія ініцыятывы, як тэлеканал "Белсат", дазваляюць рэальна ўплываць на сітуацыю не шляхам кантактаў з уладаю, а дзякуючы пашырэнню свядомасці культуры будуе пачуццё ўласнай свядомасці народу. Гэта найлепшая інвестыцыя ў дэмакратычную будучыню Беларусі, даступная яе суседзям".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны