Навіны Навіны Руху

«Абмеркаванне праекта рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска праходзіць з парушэннямі»

«Абмеркаванне праекта рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска праходзіць з парушэннямі»

2174 праглядаў Мінск
Пра гэта паведаміў БелаПАН сябра Рады Руху «За Свабоду», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Грамадскае абмеркаванне праекта "Унясенне змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання, рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінска" ініцыявана адміністрацыяй Цэнтральнага раёна сталіцы і праходзіць 5-20 студзеня, паведамляе БелаПАН. 

Па словах Астаповіча, заканадаўства абавязвае ініцыятараў грамадскага абмеркавання ўключыць у экспазіцыю графічныя матэрыялы і тлумачальныя запіскі з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі праекта. "У дадзеным выпадку павінны быць выстаўлены на азнаямленне асноўныя палажэнні дэталёвага плана, там, дзе сфармуляваны ўсе архітэктурныя і будаўнічыя рэгламенты тэрыторыі, – адзначыў старшыня таварыства. – Аднак выстаўлены толькі два невялікіх стэнда з пэўнымі графічнымі матэрыяламі дэталёвага плана. Асноўных жа палажэнняў дэталёвага плана, тлумачальнай запіскі няма".

"Як мне сказалі ў аддзеле архітэктуры адміністрацыі Цэнтральнага раёна, асноўных палажэнняў у іх таксама няма. Ужо ў гэтым назіраецца парушэнне працэдуры грамадскага абмеркавання", – дадаў ён.

Астаповіч назваў працэдуру незаконнай і паведаміў, што 10 студзеня ад імя грамадства накіруе ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска ліст з патрабаваннем прыпыніць грамадскае абмеркаванне і прапановай аб арганізацыі гэтай працэдуры ў строгай адпаведнасці з законам. Копіі гэтага ліста будуць накіраваныя ў гарадскую і Генеральную пракуратуру, каб гэта справа апынулася пад іх кантролем.

Старшыня таварыства лічыць, што праект, які прапануецца абмеркаваць, – гэтая чарговая спроба канчатковай легалізацыі праекта па аднаўленні Мінскага замчышча архітэктара Сяргея Багласава. "Я б назваў дакумент легітымізацыяй усіх парушэнняў заканадаўства, тэхнічных дакументаў, міжнародных методык, якія ўжо адбыліся, і на перспектыву", – заявіў Астаповіч, нагадаўшы, што апошнія два гады грамадства імкнецца даказаць неадпаведнасць праекта Багласава "асноўным палажэнням дзеючага плана гістарычнага цэнтра Мінска" .

Па словах гісторыка, у праекце, які зараз прапануецца, не вырашана транспартная праблема. "Застаецца транспартны крыж, які фрагментуе гістарычны цэнтр на чатыры часткі. Менавіта праект Багласова парушае асноўныя элементы аховы гістарычнага цэнтра", – сказаў Астаповіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны