Навіны Навіны Руху

Калядныя паштоўкі для палітвязняў

Калядныя паштоўкі для палітвязняў

5015 Праглядаў Мінск
Дар’я Каткоўская і Рух «За Свабоду» працягваюць добрую традыцыю — ствараць маляваныя беларускія паштоўкі для палітвязняў. Зрабіць іх сапраўды ўнікальнымі дапамогуць напісаныя вамі цёплыя словы падтрымкі тым, хто сустракае навагоднія святы за кратамі.

Узяць некалькі паштовак, каб падпісаць іх і адаслаць вязням сумлення, можна ў офісе Руху «За Свабоду» па адрасе: Незалежнасці 80-73.

Сябра Руху Дар’я Каткоўская ўжо малявала паштоўкі да Дня Волі, не забылася пра палітвязняў і на Каляды. «Калі заплюшчыць вочы, свята заўсёды з табой», — напісана на паштоўцы. Толькі так, хаця б у сваіх марах, тыя, хто праводзіць святы ў халодных камерах, могуць патрапіць у цёплую святочную атмасферу ў коле сваіх сваякоў.
Колькасць паштовак абмежаваная. Просім выкарыстоўваць іх толькі для адпраўкі палітвязням. Таксама звяртаем вашую ўвагу на тое, што без адваротнай адрасы паштоўка хутчэй за ўсё не трапіць да адрасату, больш за тое, палітвязням прыемна адказваць на лісты з волі.

Нагадваем, што Павал Севярынец 30 снежня і Мікалай Аўтуховіч 7 студзеня святкуюць свае народзіны.

Адрасы палітвязняў можна знайсці на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны