Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: «Канец свету» сапраўды будзе

Аляксандр Мілінкевіч: «Канец свету» сапраўды будзе

2027 Праглядаў Мінск
Лідар Руху «За свабоду» як сапраўдны мая папярэджвае: канец свету сапраўды будзе... Сонца ж некалі згасне!

Што тычыцца апакаліпсісу 21 снежня 2012 года, то, упэўнены палітык, у мая проста не хапіла цярплівасці далей дзяўбці камень і выбіваць на ім каляндар. Вось ён і «скончыўся». А людзі, якія больш схільныя верыць у казкі, чым ў рэчаіснасць, з радасцю ўключыліся ў гульню пад назвай «Канец свету».

«Людзі спадзяюцца, што хтосьці за іх вырашыць: альбо што хтосьці іх пакарае, хтосьці прынясе шчасце альбо няшчасце. Мне здаецца, што беларусам больш за ўсё не хапае адказнасці за саміх сябе. За сваю сям’ю людзі больш-менш адказныя, а вось за краіну мы не ўмеем, мы не адчуваем, што мы адна сям’я», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч Еўрарадыё.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны