Навіны Навіны Руху

Баранавіцкія актывісты наведалі бацьку Міколы Статкевіча

Баранавіцкія актывісты наведалі бацьку Міколы Статкевіча

2009 Праглядаў Баранавічы
Візіт да бацькі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча — Віктара Паўлавіча прымеркаваны да другой гадавіны акцыі пратэсту супраць фальшаванняў вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года.

Госці шчыра павіншавалі яго з нагоды ўзнагароджання Мікалая Статкевіча Міжнароднай прэміяй Віллі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць», паведамляе ПЦ «Вясна».

За кубачкам гарбаты гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне, пра забарону ў Баранавічах пікетаў да Міжнароднага дня правоў чалавека і да падзеяў 19 снежня.

Віктар Паўлавіч паведаміў гасцям, што кожны тыдзень атрымоўвае лісты ад сына і стараецца своечасова яму адказваць. Казаў, што не верыць у датэрміновае вызваленне, але спадзяецца на паляпшэнне ўмоваў утрымання ў 2013 годзе ў Магілёўскай турме № 4.

«Мы пажадалі Статкевічу-старэйшаму найперш моцнага здароўя і надзеі, як кажуць беларусы, што сонца загляне і ў наша ваконца», — паведаміў актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны