Навіны Навіны Руху

Грамадскія арганізацыі Гомельшчыны ствараюць адзіную інфармацыйную пляцоўку

Грамадскія арганізацыі Гомельшчыны ствараюць адзіную інфармацыйную пляцоўку

2741 прагляд Гомель
18 снежня ў Гомелі сабраліся рэгіянальныя НДА, грамадзянскія ініцыятывы і кампаніі, каб выпрацаваць механізмы эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі.

Сайт odsgomel.org нагадвае, што першая сустрэча НДА і ініцыятыў адбылася ў траўні, тады большасць удзельнікаў мерапрыемства сышліся ў меркаванні, што эфектыўна адказваць на выклікі часу, фарміраваць рэгіянальную парадак можна і трэба толькі разам, незалежнасці ад таго, у якіх сферах працуюць НДА .

Прыблізна паўгода таму прадстаўнікі дамовіліся, што кааперацыя будзе ажыццяўляцца паэтапна, праз канкрэтныя дзеянні.

18 снежня ў Гомелі сабраліся прадстаўнікі ГА "АСДЕМО", ГГГДА "Апошняя надзея", моладзевага клуба "Цывілізацыя", ГА "Старадаўні Рагачоў", агенцтва рэгіянальнага развіцця "Стратэгічная думка", ГК "Наш дом", "ГДФ", гомельскага аддзялення фонду Льва Сапегі, рэсурснага цэнтра "Славуціч", ГА "Рэгіён", РГА "Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў", камітэта падтрымкі рэпрэсаваных "Салідарнасць", "БНФ-Адраджэньне", МР "Адраджэнне", ГА "Гомельская навуковая асацыяцыя", Мазырскае аддзяленне ПЦ "Вясна". Адным з ініцыятараў сустрэчы з'яўляецца Рух "За Свабоду".

Паводле абласнога каардынатара Руху "За Свабоду", заснавальніка "Гомельскага Дэмакратычнага Форуму" Пятра Кузняцова, НДА патрэбны інструмент, які дазволіць абменьвацца актуальнай інфармацыяй і наладжваць кантакты паміж арганізацыямі, атрымліваць аператыўную і актуальную інфармацыю аб рабоце арганізацый – адзіная інфармацыйная пляцоўка.

"Каб інфармаваць пра свае справы, атрымліваць інфармацыю аб іншых арганізацыях, прыцягваць рэсурсы, наладзіць інфармацыйны абмен у рэжыме рэальнага часу, фарміраваць рэгіянальны парадак дня, аператыўна прымаць меры, рэагаваць на нейкія парушэнні", – патлумачыў мэты стварэння інфармацыйнай пляцоўкі Пётр Кузняцоў.

На практыцы гэта будзе агульная паштовая рассылка, абмен друкаванай прадукцыяй, і магчымасць камунікацый у Інтэрнэце. У механізмах інфармацыйнага ўзаемадзеяння будуць задзейнічаны і ўжо наяўныя рэсурсы, такія, як сайты odsgomel.org і vrogacheve.ru.

Неабходнасць стварэння інфармацыйнай пляцоўкі была пацверджана на практыцы, тут жа на сустрэчы НДА. Да прыкладу, пры абмеркаванні праблемы захавання драўлянай забудовы старога Гомеля выявілася, што далёка не ўсе прадстаўнікі "трэцяга сектара" ведаюць аб гэтай праблеме ў дэталях, і пра тое, чаму трэба захаваць дамы на вуліцах Валатоўскай і Парыжскай камуны. Маючы такі эфектыўны механізм камунікацый, як адзіную інфармацыйную пляцоўку, такіх пытанняў не сустрэчах НДА не ўзнікала б.

У перспектыве плануецца стварыць базу дадзеных НДА і ініцыятыў з партфоліо – хто чым займаецца.

Удзельнікі сходу (21 НДА і ініцыятыва) падпісалі рэзалюцыю па сітуацыі са знішчэннем драўлянай забудовы Гомеля. Яны заклікалі ўлады правесці шырокія грамадскія слуханні па дадзенай праблеме з прыцягненнем спецыялістаў, прыняць меры да захавання унікальных будынкаў, распрацаваць Канцэпцыю захавання культурнай спадчыны.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што ў дадзенай сітуацыі абурае той факт, што ўлады прымаюць важныя рашэнні, не параіўшыся з жыхарамі Гомеля.

Таксама НДА і ініцыятывы падтрымалі зварот ліквідатараў аварыі на ЧАЭС аб вяртанні статусу ліквідатараў і аднаўленні дзеяння некаторых заканадаўчых актаў. У Беларусі паслядоўна, на працягу дзесяцігоддзя, ўрэзваліся льготы ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, у рэшце былі "ліквідаваныя" і самі ліквідатары, якія цяпер сталі пацярпелымі ад аварыі на ЧАЭС.

Людзі: Пётр Кузняцоў 87
Тэгі: НДА 5

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны