Навіны Навіны Руху

Незалежная журналістка падала ў суд на прапагандыста

Незалежная журналістка падала ў суд на прапагандыста

2098 Праглядаў Брэст
Фотажурналіст Мілана Харытонава будзе судзіцца з супрацоўнікам газеты «Брестский вестник» Уладзімірам Міневічам, які размясціў пад адным з яе матэрыялаў абразлівыя, на яе погляд, каментары.

Прымусіць міліцыянтаў выкрыць асобу ананімнага каментатара Харытонавай атрымалася толькі пасля пяці зваротаў у пракуратуру, паведамляе Радыё Рацыя.

— Міліцыянты працуюць як заўжды. Яны накіравалі звароты. Праз некалькі дзён адказаў няма — справу закрылі. Я разумею, чаму ў нас так мала такіх спраў, таму што, напэўна, шмат людзей проста плюнула б на гэта ўсё. Мне проста дапамагаў праваабаронца з Руху «За Свабоду» складаць гэтыя скаргі ў пракуратуру.

Каментары, якія абмяркуюць у судзе, Уладзімір Міневіч пакінуў пад фотарэпартажам з акцыі «Хопіць друкаваць фанцікі», размешчанага на сайце «Віртуальны Брэст» у сакавіку гэтага года.

Адкрытае судовае пасяджэнне адбудзецца 20-га снежня.па адрасе: г. Брэст, Леванеўскага 1-47.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны