Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі краін Еўразвязу

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі краін Еўразвязу

2989 Праглядаў Брусэль
Сёння ў Бруселі завяршыўся апошні ў гэтым годзе Саміт Еўразвяза, галоўнай тэмай якога стаў эканамічны крызіс у краінах Старога кантыненту.

Напярэдадні саміту адбылося закрытае пасяджэнне кіраўнікоў краінаў ЕЗ, што належаць да Еўрапейскай народнай партыі, з удзелам старшыні Еўрапейскай Рады Германа ван Рампоя, Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазе Мануэль Барозу, канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Румыніі Траяна Басеску, прэм’ер-міністраў Фінляндыі Іркі Катайнена, Іспаніі Марыяна Рахоя і шэрагу іншых краінаў.

Гасцямі сустрэчы былі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і прэм’ер-міністр Малдовы Улад Філат.

З дакладамі выступілі прэм’еры Грэцыі, Італіі, Іспаніі. Былі абмеркаваныя таксама вынікі парламенцкіх выбараў у Грузіі і Ўкраіне,а таксама сітуацыя ў Беларусі, распавёў Аляксандр Мілінкевіч: «На думку лідараў еўрапейскіх краінаў, неабходна працягваць намаганні па дэмакратызацыі нашай краіны, аднаўленні крытычнага дыялогу, спрыянне яе мадэрнізацыі і інтэграцыі ў еўрапейскую эканамічную прастору».

Аляксандр Мілінкевіч таксама правёў сустрэчу з Хельгай Шмідт, намесніцай Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх зносінаў, якая ўзначальваецца Кэтрын Эштан, вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па знешняй палітыцы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны